Беларуская Служба

МЗС Польшчы пачало эвакуацыю польскіх турыстаў з Родас

23.07.2023 11:13
Ідзе эвакуацыя польскіх турыстаў з пажаранебяспечнай часткі Родаса; меркаваная колькасць — каля 1200 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакEPA/DAMIANIDIS LEFTERIS Dostawca: PAP/EPA.

З большасцю турыстаў усталяваны кантакт праз турыстычныя агенцтвы, — паведаміў PAP намеснік кіраўніка МЗС Павел Яблоньскі. Дыпламат падкрэсліў, што значная частка з польскіх турыстаў ужо знаходзіцца ў бяспечным месцы, і Міністэрства замежных спраў пастаянна адсочвае сітуацыю.

«Ідзе эвакуацыя. Большасць грамадзян, якія знаходзяцца ў пажаранебяспечнай зоне — таму што гэта не ўвесь востраў, а яго частка — ужо эвакуяваліся праз турыстычныя агенцтвы. На востраве знаходзіцца наш ганаровы консул, які забраў некаторых з гэтых людзей у свой гатэль. Гэта адбывалася ўсю ноч», — сказаў Яблоньскі.

Дыпламат адзначыў, што на выспе цяпер пануе  хаос — «у тым ліку з-за таго, што мясцовыя службы першапачаткова не давалі інфармацыю турыстам».

«Але мы ўвесь час з імі на сувязі. Раніцай консульства на Твітэры дало максімальна падрабязную інфармацыю — наколькі гэта магчыма. Там ёсць тэлефонная сувязь. Калі камусьці патрэбна інфармацыя, кантакт даецца пастаянна і трэба тэлефанаваць па гэтым нумары. На жаль, мы не можам гарантаваць, што яны змогуць неадкладна дапамагчы, але мы стараемся, каб яны як мага хутчэй дабраліся да бяспечнага месца і былі належным чынам абаронены», — сказаў Павел Яблоньскі.

Дыпламат адзначыў, што меркаваная колькасць турыстаў з Польшчы ў пажаранебяспечнай зоне складае каля 1200 чалавек. «З пераважнай большасцю мы кантактуем праз турфірмы, толькі з адным звязаўся мясцовы жыхар», — адзначыў намеснік кіраўніка МЗС.

Паводле інфармацыі грэчаскага англамоўнага навінавага сайта eKathimerini, каля 2000 турыстаў былі эвакуяваныя. Аперацыя пакуль праходзіць  «без здарэнняў», але яна закранула менш за 10 працэнтаў турыстаў на востраве.

РАР